Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц
Ц
Настройки

Акцыя салідарнасці «Чытай і здаравей»

30 апреля 2020 в 11:00

«Чытай і здаравей». Акцыя салідарнасці ад кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Пандэмія рэзка змяніла наш звыклы лад жыцця. Самы час падумаць пра тых, хто ўжо апынуўся ў шпіталях, каб акрамя фізічнага здароўя ім было лягчэй і псіхалагічна.

У ізаляцыю ў шпіталях трапляюць як хворыя, так і «кантакты першага ўзроўню». Для ўсіх іх, каб час ішоў хутчэй, з карысцю і пазітыўнымі эмоцыямі, кампанія «Будзьма беларусамі!» у партнёрстве з крамамі «Мой модны кут» і «Рагна» ініцыюе акцыю «Чытай і здаравей» па зборы кніг для шпіталёў.

Як гэта зрабіць?

— Знайсці ў сваёй хатняй бібліятэцы цікавыя кнігі, якімі вы гатовыя падзяліцца.
— Прынесці іх у краму «Мой модны кут» ці ў «Рагну».

Кампанія «Будзьма беларусамі!» забярэ гэтыя кнігі і належным чынам перадасць у шпіталі.
Падчас перадачы не забывайце надзець маскі і пальчаткі. Беражыце сябе!

Папярэдняя апрацоўка кніг антысэптыкам не патрэбная.

Пункты збору:
— «Мой модны кут» штодня з 11.00 да 19.00 (Мінск, пр-т Незалежнасці, 58, ГЦ «Маскоўска-Венскі», пав. 333)
— «Рагна», пн-сб: 12.00–20.00, нядзеля — выходны (Мінск, вул. Сухая, 4).

Заклікаем усіх неабыякавых далучыцца да акцыі і самаарганізавацца ў сваіх мясцовасцях.

Дапаможам перажыць навалу разам!

Падрабязней аб мерапрыемстве: https://afisha.relax.by