Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц
Ц
Настройки

Часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя «Жанчыны, Маці-словатворцы»

18 апреля 2020 в 17:30

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае ўсіх жадаючых на часовую літаратурна-мастацкую экспазіцыю “Жанчыны, Маці-словатворцы…” у межах праекта “Вясна. Прыгажосць. Каханне”.

Вясна — гэта сімвал адраджэння, абуджэння ўсяго жывога. Як абуджаецца прырода пасля зімовага сну, так і чалавек пераводзіць свае думкі на ўсё самае лепшае і аптымістычнае. Духоўная прыгажосць выратуе свет. Галоўным носьбітам такой прыгажосці з’яўляецца жанчына. Яна дае жыццё ўсяму свету, прыўносіць гармонію і раўнавагу. Каханне — гэта своеасаблівы стан душы чалавека, што праяўляецца ў выключнай сімпатыі да пэўнага аб’екта.

Яно пераносіць нас у свет іншых матэрый – у космас душы. Усе пералічаныя вышэй паняцці маюць відавочную блізкасць, бо іх злучае яе Вялікасць Жанчына – творца, маці, гаспадыня. Жанчына нарадзіла Бога і жанчына спакусілася яблыкам ад Біблейскага Гада. Яна глыбокая і разнастайная ў сваіх пачуццях. Ва ўсе часы людзі спрабавалі разгадаць загадку жанчыны, бо яна ёсць загадка творчасці, загадка сусвету.

У экспазіцыі прадстаўлены архіўныя матэрыялы беларускіх паэтак Вольгі Іпатавай, Галіны Каржанеўскай, Людмілы Рублеўскай, многія з якіх дэманструюцца ўпершыню. Упрыгожаць выставу мастацкія працы Рыты Цімохавай і Марыны Эрэнбург. На экспазіцыі будуць дэманстравацца касцюмы з фондаў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13).

Кантактны тэлефон: (017) 335-44-47.

Падрабязней аб мерапрыемстве: http://bellit.museum.by