Круглы стол "Помнікі кніжнай культуры Аршчаншчыны: ад Буквара Спірыдона Собаля да нашых дзён"
У Цэнтральнай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна (г. Орша) 19 снежня 2019 г. адбудзецца круглы стол на тэму "Помнікі кніжнай культуры Аршчаншчыны: ад Буквара Спірыдона Собаля да нашых дзён".
Арганізатарамі мерапрыемства з'яўляется Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма і Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны.
Праблемнае поле навукова-практычнага мерапрыемства:
Асветніцкія традыцыі Аршаншчыны;
Спіродын Собаль і вучэбнае кнігавыданне;
Пісьменства старажытнай Аршаншчыны;
Гісторыя Куцеінскай друкарні;
Гістарычныя кнігазборы Аршаншчыны: бібліятэкі і бібліяфілы;
Кніга ў сучасным сацыякультурным і інфармацыйным асяроддзі Аршаншчыны.
Для удзелу ў мерапрыемстве необходна прайсці рэгістрацыю на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да 1 снежня 2019 г.
Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі - за кошт удзельнікаў круглага стала.
Месца правядзення: Цэнтральная бібліятэка імя А.С. Пушкіна, Паштовы завулак, 2, г. Орша, Віцебская вобласць.