Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц
Ц
Настройки

Перасоўная выстава «Благодаря божественному Пушкину. Как создавался роман «Анна Каренина»

06 февраля 2022 в 09:30

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя перасоўнай выставы «Благодаря божественному Пушкину. Как создавался роман «Анна Каренина», міжнароднага выставачнага праекта сумесна з Дзяржаўным музеем Л.М.Талстога (Масква, Расійская Федэрацыя).

Раман «Ганна Карэніна» вось ужо 145 гадоў з'яўляецца самым папулярным творам Л.М. Талстога ва ўсім свеце. Раман аб сям'і, аб каханні, аб абавязку і сумленні, які не губляе актуальнасці і сёння.

Вывучаючы гісторыю працы Талстога над раманам «Ганна Карэніна», пачынаючы з першага імпульсу, атрыманага ад Пушкіна, і заканчваючы фінальнай шліфоўкай тэксту перад друкам, можна распазнаць аўтарскую тэхналогію пабудовы рамана. Тэхналогія гэтая вельмі падобная на тую, якую зараз выкладаюць рэжысёрам. Кожная сцэна, абмаляваная спачатку па-чорнаму, потым выпісваецца дэталёва, з розных пунктаў гледжання. Кажучы кінамовай, да адной камеры агульнага плана Талстой дадае ракурсы, буйныя, сярэднія планы і тым самым робіць для нас карціну жыцця аб'ёмнай.

На выставе прадстаўлены арыгінальныя прыжыццёвыя выданні, а таксама пераклады вядомых твораў Л.М. Талстога на беларускую мову і капійныя ілюстрацыі да рамана «Ганна Карэніна», а таксама кадры з экранізацый гэтага твора.

Источник: http://bellit.museum.by