Жывая Бібліятэка 2.0
Зараз, калі мы больш часу праводзім дома, а сацыяльныя стасункі скараціліся, мы прапаноўваем самы бяспечны варыянт размоў. Акром таго, што ён бяспечны, ён вельмі цікавы. Бо гэтыя размовы — з Жывымі Кнігамі. Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” запрашае на Жывую Бібліятэку анлайн!
Сустракаемся 23 траўня (субота) на платформе Zoom, каб вы маглі паразмаўляць з цікавымі Кнігамі!
Чаго чакаць?
Чатыры Жывыя Кнігі, якія распавядуць пра сябе і як мяняецца іх жыццё зараз. Камунікацыя будзе адбывацца ў маленькіх групах.
У адрозненне ад жывога фармату, вы зможаце прачытаць усе Кнігі.
Дзе і калі: 23 траўня (субота), 14:00-17:00, платформа Zoom
Колькасць месцаў абмежавана – мы зможам запрасіць да 50 чалавек
Абавязковая рэгістрацыя да 23:59 22 траўня па спасылцы.
Зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць на e-mail ліст са спасылкай і інструкцыямі раніцай 23 траўня.
Больш інфармацыі пра фармат Жывой Бібліятэкі вы можаце знайсці на нашым сайце ў гэтым артыкуле.
Да сустрэчы, дарагія Чытачы і Чытачкі!
Падрабязней аб мерапрыемстве: https://afisha.relax.by