Вы, хто любіце натрапіць
Між страніц старых, пажоўклых
Кнігі, ўжо даўно забытай.
Блёклы, высахшы лісток, —
Праглядзіце гэты томік:
Засушыў я на паперы
Краскі, свежыя калісьці,
Думак шчырых і чуцця.
М. Багдановіч, “Вянок”
Выхад у свет “Вянка” з’явіўся сапраўды творчай падзеяй у сусветнай літаратуры, так як аўтар упершыню выкарыстаў еўрапейскія формы вершаў – санет, рандо, актавы, трыялет, якія раней былі не ўласцівыя беларускай літаратуры.
Вершы, якія ўвайшлі ў кнігу былі напісаныя з паловы 1909 да паловы 1912 гг. Зборнік вершаў Максім Багдановіч прысвяціў свайму сябру, маладому таленавітаму паэту Сяргею Палуяну, які рана пайшоў з жыцця.
Зборнік змяшчаў 92 вершы і дзве паэмы. Цікавай з’яўляецца кампазіцыя размяшчэння вершаў у зборніку: спачатку аўтар паказвае ўзаемаадносіны чалавека і прыроды, потым адносіны да Бацькаўшчыны. У нізку вершаў “Старая Беларусь” увайшлі вершы, прысвечаныя людзям: як простым ткачыхам, так і такім славутым землякам як Францыск Скарына. У зборніку вершаў выявіліся шчырыя пачуцці да людзей, радзімы, мары і спадзяванні паэта. Аўтар імкнуўся паказаць свайго сучасніка ў сувязі з лёсам чалавецтва ўвогуле, свайго народа ў прыватнасці.
Трэба адзначыць, што частка вершаў зборніка перакладзена аўтарам на рускую мову і ўключана ў рукапіс “Зеленя”. “Вянок” выдазены на ўкраінскай, рускай, літоўскай і сербскай мовах.
У 2000 годзе ў праекце “100 беларускіх кніг ХХ ст.” кніга Максіма Багдановіча “Вянок” была абрана лепшай, а сам аўтар вызначаны лепшым беларускім паэтам.
Прапануем Вам азнаёміцца з часткай зборніка вершаў “Вянок” славутага беларускага паэта Максіма Багдановіча.
Л. В. Мелеш, загадчык аддзела
фарміравання электроннай бібліятэкі
З поўным тэкстам выдання можна азнаёміцца ў чытальнай зале аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў.
Для просмотра 3D-книги на компьютере в браузере должна быть включена функция Adobe Flash Player.