Вясна расчыняе наўсцяж аканіцы
06 марта 2020 в 15:00
Юных удзельнікаў свята «Вясна расчыняе наўсцяж аканіцы», якое адбудзецца ў Доме-музеі Якуба Коласа 6 сакавіка а 15 гадзіне, чакаюць шматлікія цікавосткі: адкрыццё выставы дзіцячай творчасці, паказ калекцый моднага адзення (кіраўнік юных талентаў — Святлана Барысаўна Калістратава), майстар-класы.
Пад кіраўніцтвам педагога Наталлі Іванаўны Караблёвай дзеці зробяць незвычайную паштоўку для мамы і пашыюць мілую птушачку з тканіны разам з Лідзіяй Уладзіміраўнай Чугаеўскай.
Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэлефон для даведак: 8 (017) 284-17-02.
Афіцыйны сайт музея: yakubkolas.by
Источник: https://afisha.relax.by