У Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь працуе выстава "Цішка Гартны. Пісьменнік і палітык: да 130-годдзя з дня нараджэння".
Цішка Гартны (сапраўднае імя Зміцер Хвёдаравіч Жылуновіч) - выдатны беларускі пісьменнік, публіцыст і дзяржаўны дзеяч - нарадзіўся 4 лістапада 1887 года ў мястэчку Капыль, пад Мінскам у сялянскай сям'і.
Першы яго верш, "Бяздольны", быў надрукаваны ў беларускай газеце "Наша Ніва" ў 1909 годзе.